Сябры, сёння хочам вам распавесці пра нашую Люду Паўлоўскую – актыўную ўдзельніцу душпастырства ў Варшаве, адданую беларуску і проста добрага сябра!
Святыя Імшы на беларускай мове адбываліся ў Варшаве больш за 15 год, але не мелі сталага характару. У жніўні 2020 года, калі ва ўсёй Польшчы маліліся за Беларусь, некалькі вернікаў выйшлі з ініцыятывай сталых Імшаў на беларускай мове. Пачаліся пошукі месца і святара. І ўжо ад кастрычніка 2020 раз на месяц – з перапынкам на летнія канікулы – беларусы разам з кс. Яўгенам Вінтовым збіраліся ў касцёле св. Аляксандра на Імшы. На працягу года былі катэхезы і ружанец анлайн, дні засяроджання і пілігрымкі.
У верасні 2021 душпастырам празначаны кс. Вячаслаў Барок. І ўжо ад лістапада Святыя Імшы адбываюцца штонядзелю і на ўрачыстасці два разы ў дзень.
З цягам часу душпастырства ўзрасло: акрамя нядзельных цэлебруюцца дзве Святыя Імшы на тыдні, ёсць моладзевыя катэхезы, біблійнае кола, сямейныя сустрэчы ассацыяцыі Святой Сям’і з Назарэту і мужчынскія сустрэчы, праз пэўны момант былі дзіцячыя катэхезы, збіраецца парафіяльны хор, у часе Адвэнту і Вялікага посту ладзяцца трохдзённыя рэкалекцыі і дні засяроджання, адбываюцца пілігрымкі і выязныя рэкалекцыі, святары наведваюць дамы з душпастырскай візітацыяй, расце лічба хростаў і шлюбаў сярод вернікаў. Пры супольнасці дзейнічае тэатр “Купалінка”, творчая студыя Надзі Букі “Крылы натхнення”, Англійскі Кніжны Клуб Наталкі Харытанюк і Польскі размоўны клуб з вернікамі парафіі св. Аляксандра. У 2023 годзе асвяцілі абраз Маці Божай Будслаўскай для супольнасці.
А ад студзеня 2024 года нядзельныя Святыя Імшы па-беларуску пачалі адбывацца яшчэ і пры парафіі св. Фаўстыны, што ўсцешыла жыхароў Варшавы з другога берагу Віслы.
Нядзеля і Урачыстасці — 10:30
Сябры, сёння хочам вам распавесці пра нашую Люду Паўлоўскую – актыўную ўдзельніцу душпастырства ў Варшаве, адданую беларуску і проста добрага сябра!
Шпацыр і неверагодныя краявіды, санкі, лыжы, а перш за ўсё разам праведзены час у добрай супольнасці. Усё гэта было на мінулым тыдні, калі сем’і
24 снежня 2024 года Папа Францішак распачаў Юбілейны Год, які праходзіць пад дэвізам “Пілігрымы надзеі”. Святы Айцец спадзяецца, што Юбілей дапаможа людзям знайсці надзею
Ніжэй публікуем расклад святочных Імшаў на Божае Нараджэнне ў Варшаве, Гданьску, Кракаве, Беластоку, Познані, Уроцлаве і Лодзі.
Душпастырства беларусаў Варшавы запрашае ўсіх на сумеснае святкаванне Божага Нараджэння. Ніжэй пададзены расклад Літургій.
Ніжэй публікуем расклад адвэнтавых рэкалекцый у беларускіх супольнасцях Польшчы.
— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і
вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.
© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы
— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.
© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы