Search
Close this search box.
logo_web 1

Нашыя сацсеткі

logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-3
человечки 2

Святыя Імшы на беларускай мове адбываліся ў Варшаве больш за 15 год, але не мелі сталага характару. У жніўні 2020 года, калі ва ўсёй Польшчы маліліся за Беларусь, некалькі вернікаў выйшлі з ініцыятывай сталых Імшаў на беларускай мове. Пачаліся пошукі месца і святара. І ўжо ад кастрычніка 2020 раз на месяц – з перапынкам на летнія канікулы – беларусы разам з кс. Яўгенам Вінтовым збіраліся ў касцёле св. Аляксандра на Імшы. На працягу года былі катэхезы і ружанец анлайн, дні засяроджання і пілігрымкі. 
У верасні 2021 душпастырам празначаны кс. Вячаслаў Барок. І ўжо ад лістапада Святыя Імшы адбываюцца штонядзелю і на ўрачыстасці два разы ў дзень.
З цягам часу душпастырства ўзрасло: акрамя нядзельных цэлебруюцца дзве Святыя Імшы на тыдні, ёсць моладзевыя катэхезы і біблійнае кола, праз пэўны момант былі дзіцячыя катэхезы, збіраецца парафіяльны хор, у часе Адвэнту і Вялікага посту ладзяцца трохдзённыя рэкалекцыі і дні засяроджання, адбываюцца пілігрымкі і выязныя рэкалекцыі, святары наведваюць дамы з душпастырскай візітацыяй, расце лічба хростаў і шлюбаў сярод вернікаў. У 2023 годзе асвяцілі абраз Маці Божай Будслаўскай для супольнасці.
А ад студзеня 2024 года нядзельныя Святыя Імшы па-беларуску пачалі адбывацца яшчэ і пры парафіі св. Фаўстыны, што ўсцешыла жыхароў Варшавы з другога берагу Віслы.

человечки 1

Святыя Імшы

  • Нядзеля і Урачыстасці — 11:30 і 18:00
  • Панядзелак і чацвер — 18:00

Касцёл св. Аляксандра, пл. Трох Крыжоў

  • Дольны касцёл, уваход з вуліцы сходамі ўніз

Нашыя душпастыры

  • Ксёндз Вячаслаў Барок
+48 571 475 522

Сталыя сустрэчы

  • Панядзелак 18:30 — моладзевая катэхеза (у часе фармацыйнага года)
  • Чацвер 18:30 — біблійнае кола
  • Нядзеля 12:30 — рэпетыцыі хора
  • Кожная 4 нядзеля месяца — 17:30 ружанец і 18:00 Імша за Айчыну

Нашыя сацсеткі

Content
Ryba
kosciol-1

Святыя Імшы

Нядзеля і Урачыстасці — 10:30  

Касцёл св. Фаўстыны, Żuromińska 2

  • Парафіяльны дом, уваход справа ад касцёла

Нашыя душпастыры

  • Ксёндз Яўген Вінтоў
+48 794 608 310

24 снежня 2024 года Папа Францішак распачаў Юбілейны Год, які праходзіць пад дэвізам “Пілігрымы надзеі”. Святы Айцец спадзяецца, што Юбілей дапаможа людзям знайсці надзею

Ніжэй публікуем расклад святочных Імшаў на Божае Нараджэнне ў Варшаве, Гданьску, Кракаве, Беластоку, Познані, Уроцлаве і Лодзі.

Душпастырства беларусаў Варшавы запрашае ўсіх на сумеснае святкаванне Божага Нараджэння. Ніжэй пададзены расклад Літургій.

Ніжэй публікуем расклад адвэнтавых рэкалекцый у беларускіх супольнасцях Польшчы.

6-8 снежня грэка-каталіцкі святар Андрэй Буйніч правядзе рэкалекцыі і дзень засяроджання на тэму “Адвэнт з Даніэлем”.

Запрашаем на канцэрт сучаснай беларускай камернай музыкі “Нонна і сем ружовых вачэй”. 8 снежня а 15:00 у касцёле св. Аляксандра ў Варшаве (пл. Трох

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

Карысныя спасылкі

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы