У суботу моладзь з кс. Яўгенам зладзілі пілігрымку ў Непакалянаў.
Святыя Імшы на беларускай мове адбываліся ў Варшаве больш за 15 год, але не мелі сталага характару. У жніўні 2020 года, калі ва ўсёй Польшчы маліліся за Беларусь, некалькі вернікаў выйшлі з ініцыятывай сталых Імшаў на беларускай мове. Пачаліся пошукі месца і святара. І ўжо ад кастрычніка 2020 раз на месяц – з перапынкам на летнія канікулы – беларусы разам з кс. Яўгенам Вінтовым збіраліся ў касцёле св. Аляксандра на Імшы. На працягу года былі катэхезы і ружанец анлайн, дні засяроджання і пілігрымкі.
У верасні 2021 душпастырам празначаны кс. Вячаслаў Барок. І ўжо ад лістапада Святыя Імшы адбываюцца штонядзелю і на ўрачыстасці два разы ў дзень.
З цягам часу душпастырства ўзрасло: акрамя нядзельных цэлебруюцца дзве Святыя Імшы на тыдні, ёсць моладзевыя катэхезы і біблійнае кола, праз пэўны момант былі дзіцячыя катэхезы, збіраецца парафіяльны хор, у часе Адвэнту і Вялікага посту ладзяцца трохдзённыя рэкалекцыі і дні засяроджання, адбываюцца пілігрымкі і выязныя рэкалекцыі, святары наведваюць дамы з душпастырскай візітацыяй, расце лічба хростаў і шлюбаў сярод вернікаў. У 2023 годзе асвяцілі абраз Маці Божай Будслаўскай для супольнасці.
А ад студзеня 2024 года нядзельныя Святыя Імшы па-беларуску пачалі адбывацца яшчэ і пры парафіі св. Фаўстыны, што ўсцешыла жыхароў Варшавы з другога берагу Віслы.
Нядзеля і Урачыстасці — 10:30
У суботу моладзь з кс. Яўгенам зладзілі пілігрымку ў Непакалянаў.
У нядзелю Унебаўшэсця Пана нашую супольнасць неведалі госці з Мінска.
У гэтую нядзелю пасля Імшаў мы будзем збіраць ахвяраванні на ІІ з’езд беларусаў замежжа, што пройдзе 24-26 траўня ў Кракаве.
Сямейная супольнасць у Варшаве здзейсніла вандроўку ў Татры, Закапанэ. На працягу некалькіх дзён удзельнікі хадзілі па гарах, супольна маліліся, размаўлялі і адпачывалі.
У нядзелю адбылася сустрэча з першай амбасадаркай Польшы ў Беларусі – Эльжбетай Смулковай.
У нядзелю 5 мая а 12.30 ў парафіяльным доме (ul.Książęca 21, Warszawa) адбудзецца сустрэча з першай амбасадар Польшчы ў Беларусі прафесар Эльжбетай Смулковай, якая
— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і
вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.
© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы
Карысныя спасылкі
© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы