30 мая прайшла другая сустрэча служэння #food4bel. Як паведамляюць арганізатары, ідэя сустрэч у тым, каб сабірацца разам у канцы месяца, пагутарыць, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, піць гарбату, дзякуючы Таму, хто ў гэтым месяцы адорваў нас Сваёю любоўю і клопатам.
На сустрэчы ў касцёле св. Аляксандра сабралося каля 30 чалавек. Адкрыў яе ксёндз Вячаслаў Барок малітвай і сведчаннем пра пачаткі беларускага служэння ў Польшчы. Было шмат шчырай размовы, музыкі і сведчанняў — нават украінскі гурт спяваў па-беларуску!
Падчас сустрэчы ўдзельнікі частаваліся гарбатай, дамашняй выпечкай, смачнымі падарункамі і сапраўднай супольнасцю.