У Гданьску адбудзецца парафіяльны фэст

Сардэчна запрашаем на чацвёрты каталіцкі фэст супольнасці беларусаў Гданьскай архідыяцэзіі!

Гэтая сустрэча ўжо стала нашай добрай традыцыяй. Як прыемна бачыць, што яна жыве дзякуючы нам усім разам — нашай адкрытасці, удзелу і жаданню збірацца супольнасцю. Няхай гэта будзе яшчэ адзін цёплы дзень у коле беларусаў!

🔍 У праграме вас чакае:

• Св. Імша

• Прэзентацыя гісторыі нашай супольнасці

• Конкурс прысмакаў

• Беларускія традыцыйныя спевы

• Выступ Андруся Такінданга і Андрэя Лугіна

• Заканчэнне

Каб наш стол быў яшчэ багацейшы і радаснейшы, будзем вельмі ўдзячныя, калі вы возьмеце з сабой нешта смачнае. Просім прыносіць ежу ўжо падрыхтаваную да спажывання (парэзаную, памытую і г.д.), каб мы адразу маглі дзяліцца ёю разам. Кава і гарбата будуць чакаць на вас!

Дата: 6 верасня

Час: 14:30 – 18:00

Месца: Касцёл св. Юзафа, Elżbietańska 9/10, Gdańsk. 

Будзем вельмі рады сустрэчы з вамі!

Таксама паглядзіце