У Лодзі адбудзецца фэст Маці Божай Будслаўскай

5 ліпеня беларуская каталіцкая супольнасць Лодзі запрашае на фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі.

Святкаванне распачнецца а 13.15 святой Імшой у касцёле святога Юзафа (ul. Ogrodowa 22) з малітвай аб заступніцтве Маці Божай Будслаўскай для Беларусі.

Пасля Эўхарыстыі ўдзельнікаў чакаюць выступ музыкаў Яны Чухан і Андрэя Лугіна з праграмай «Пілігрымскі хіт» і супольны пікнік, падчас якога кожны можа падзяліцца прынесенымі пачастункам, сустрэцца са старымі сябрамі і завязаць новыя знаёмствы.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу не толькі беларусаў Лодзі, але і гасцей з іншых гарадоў Польшчы.

Праграма фэсту:

  • 13.15 – святая Імша аб заступніцтве Маці Божай Будслаўскай для Беларусі;
  • пасля Імшы – супольны пікнік;
  • канцэрт Яны Чухан і Андрэя Лугіна;
  • сустрэчы і супольнае святкаванне.

Месца правядзення:
касцёл святога Юзафа, ul. Ogrodowa 22, Лодзь (насупраць гандлёвага цэнтра Manufaktura).

Арганізатары просяць удзельнікаў прынесці ежу для супольнага стала. У выпадку дрэннага надвор’я сустрэча працягнецца ў памяшканнях пры касцёле.

Усе ахвотныя запрашаюцца да ўдзелу! Падрабязнасці можна знайсці па спасылцы.

Таксама паглядзіце