Спеўны Уікэнд – гэта два дні спеваў з вакалістамі-адмыслоўцамі пад кіраўніцтвам Алены Абрамовіч – вядомай харавой дырыжоркі.
26-27 верасня 2026 г.
Варшава, ul. Żuromińska, 2





Гэта ініцыятыва па развіццю беларускай хрысціянскай музычнай супольнасці.
Першыя сустрэчы адбыліся у верасні 2024 году, а таксама ўвесну і восенню 2025.
Падчас Уікэнда мы вучым новыя творы, працуем над галасамі і будуем супольнасць.
26-27 верасня мы засяродзімся на спевах Taize.
харавы дырыжор, настаўніца харавых дысцыплін, арганістка, кампазітар. Кіраўнік міжнароднага хору «Misericordia» ў Лодзі. Арганізатар і ўдзельніца шэрагу музычных праектаў
душпастыр беларусаў у Варшаве, доктар тэалогіі. Духоўны кіраўнік і заснавальнік Спеўнага Уікенда.
Ёсць пытанні? У нас ёсць адказы!
На вашае пытанне тут няма адказу? Звяжыцеся з намі!
Ставіць галасы і вучыць спевам будзе прафесійны харавы дырыжор і настаўніца харавых дысцыплін Алена Абрамовіч.
У плане сустрэчы Святая Імша, заняткі па спеву, канферэнцыя, малітва, час на размовы і кава-паўзы, а таксама шпацыр з гідам па раёне Прага.
Гэтым разам робім націск на харавы спеў. Але ўсё роўна запрашаем узяць удзел! Наступным разам пастараемся запланаваць праграму і для інструменталістаў.
Уікэнд гэта не камерцыйная ініцыятыва. Большасць рэчаў робяцца валанцёрамі і летуценнікамі. Аднак ёсць рэчы якія ўсё-такі патрабуюць фінансаў. Удзел у Уікэндзе каштуе 230 зл.
Так. Арганізатары падрыхтуюць начлег тым, каму ён патрэбны. Пры рэгістрацыі неабходна гэта пазначыць. Кошт адной ночы - 100 зл.
Канешне! Для ўдзельнікаў прадугледжана харчаванне (абед і вячэра ў першы дзень, абед у другі дзень і кава-паўзы на працягу ўсёй сустрэчы)
Так. Мы стараемся каб фінансавыя клопаты не былі перашкодай для ўдзелу. У форме запісу можна выбраць адмысловую опцыю і прыняць удзел за арганізацыйны ўнёсак 120 зл.
ТАК! Для ўдзелу ў Спеўным уікэндзе неабавязкова ведаць ноты. Жадання спяваць дастаткова!
Уверсе старонкі ёсць гугл-форма. Запіс на мерапрыемства праз яе абавязковы.
26-27 верасня 2026 г. (субота і нядзеля)
Варшава, ul. Żuromińska 2
СУБОТА, 26 верасня
08:30–09:00 — рэгістрацыя;
09:00–09:15 — ранішняя малітва;
09:15–11:15 — спевы па галасах;
11:15–11:35 — кава-паўза;
11:35 — супольнае фота;
11:45–12:20 — канферэнцыя;
12:20–13:30 — абед;
13:30–15:00 — спевы па галасах;
15:00–15:30 — кава-паўза;
15:30–17:00 — спевы па галасах;
17:10 — св. Імша;
18:00–18:30 — праслаўленне;
18:40 — вячэра;
19:00 — шпацыр па раёне Прага з гідам. Экскурсія — за ахвяраванне, кожны ўдзельнік сам вызначае суму.
НЯДЗЕЛЯ, 27 верасня
09:00 — падрыхтоўка да св. Імшы;
10:30 — св. Імша;
11:30–12:00 — праслаўленне;
12:00 — заключны абед і завяршэнне Спеўнага Уікэнду.
кс. Яўген +48794608310
Галіна +48571809408
— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.
© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы