Тэма сёлетняга з’езду – Досвед і справа.
Рэгістрацыя па спасылцы.
Кошт удзелу:
70 злотых
Падчас запісу неабходна ўнесці 50 злотых перадаплаты.
Увага! Кошт удзелу не можа быць перашкодай да ўдзелу ў мерапрыемстве.
Харчаванне (акрамя вячэры 10 мая) уваходзіць у кошт.
“Навошта патрэбны душпастырствы беларусаў замежжа?”
“Не апускаць рукі і рабіць! Як мы арганізоўвалі душпастырства беларусаў Познані”
“Навошта Касцёлу ў Польшчы душпастырствы беларусаў?”
“Рада душпастырства як рухавік развіцця супольнасці”
“Адкуль мы бяром грошы і што мы з імі робім?”
“Супраца душпастырства з дзеячамі культуры”
“Супольныя выезды і рэкалекцыі – што даюць і чаго ад іх чакаць ня варта”
“Сістэма працы сацыяльных сетак у душпастырстве”
“Catholicby.pl – інфармацыйная платформа беларусаў Польшчы”
09-га мая
19:00 – Св. Імша
20:00 – вячэра і знаёмствы, шпацыр па горадзе, вольны час
10-га мая
ад 08:00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў, ютрань і ўрачыстае распачацце
ад 09:15 – выступы спікераў (з перапынкамі на каву)
12:15 – Св. Імша
13:15 – абед
14:15 – Вяночак
ад 14:25 – працяг выступаў спікераў (з перапынкамі на каву)
ад 16:30 выезд у Сопат (шпацыр, экскурсія, вольны час)
11-га мая
9:00 – Св. Імша
10:30 – падсумаванне
11:30 – бласлаўленне ўсіх на дарогу і раз’езд
З’езд беларусаў замежжа – гэта ініцыятыва прадстаўнікоў беларускіх каталіцкіх душпастырстваў Польшчы. Актыўныя вернікі выйшлі з прапановай сустрэцца, пазнаёміцца і пачаць дзейнічаць! Першы з’езд быў настолькі плённы і наогул файны, што рашэнне працягваць справу было прынята адразу.
Нас, беларусаў-каталікоў, вельмі шмат у Польшчы. Але многія з нас губляюцца сярод польскіх вернікаў, тым самым ігнаруючы – часамі несвядома – малітвы па-беларуску, што рэгулярна праходзяць у найвялікшых гарадах: Варшаве, Гданьску, Кракаве, Лодзі, Беластоку, Уроцлаве, Познані, Любліне. Некаторыя супольнасці існуюць даўно, некаторыя толькі пачалі збірацца на малітвы. Але ўсе мы маем адну мэту – маліцца за нашую Беларусь на роднай мове.
Дасведчаныя душпастырствы могуць дзяліцца сваім вопытам, як будаваць супольнасць і эфектыўна запрашаць туды іншых беларусаў. Новыя групкі могуць знайсці натхненне на пачатку шляху. Сустрэча дапаможа знайсці аднадумцаў і далучыцца да развіцця супольнасці ў сваім горадзе. А для тых, у чыіх гарадах яшчэ не моляцца па-беларуску, з’езд можа стаць першым крокам, каб пачаць гэта рабіць.
Зрэшты мы запрашаем усіх, незалежна ад веравызнання. Калі вы хочаце будаваць здаровую беларускую супольнасць – вам да нас.
“Досвед і справа” – над такой тэмай прапаноўваюць паразважаць арганізатары трэцяга З’езду беларусаў замежжа, што адбудзецца 9-11 мая ў Гданьску.
Публікуем словы падзякі, скіраваныя да нас арганізатарам ІІ З’езду беларусаў-каталікоў замежжа кс. Юрыем Рашатко:
На II з’ездзе беларусаў-католікаў замежжа, які адбыўся 24-26 мая ў Кракаве, было каля 70 асобаў!
— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і
вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.
© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы
— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.
© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы