Menu
Душпастырства Беларусаў Уроцлава
Святыя Імшы распачаліся ў маі 2021 года і пачаткова былі толькі раз на месяц. Пазней па просьбах вернікаў Літургіі адбываюцца двойчы ў месяц: у другую і чацвёртую нядзелі. Ад кастрычніка 2023 года кс. Антоні Аблам, сын беларускай зямлі, афіцыйна прызначаны душпастырам іншаземцаў, якія моляцца па-беларуску.
Акрамя сустрэч за гарбатай пасля Імшы, у супольнасці адбываюцца рэкалекцыіі, праз некаторы час дзейнічала біблійна-адарацыйнае кола Сіён, перыядычна ладзяцца сустрэчы ў Алясніцы – старажытным горадзе непадалёк Уроцлава.
Святыя Імшы
Другая і чацвёртая нядзеля месяца 15:00
св. Георгія мучаніка і Узвышэння св. Крыжа, ul. Biegła 3
Галоўны ўваход
Наш душпастыр
- Ксёндз Антоні Аблам — +48 698 142 768