Пачынаем запіс на чацвёртую пілігрымку беларусаў замежжа Варшава-Кодэнь-Кастамлоты!
Даты: 26.07 – 02.08.2025.
Ідзем 7 дзён, 210 км.
Тэма: “Беларусь адродзіцца вераю”
Па-першае, кожны пілігрым атрымае сапраўдны даведнік з усімі значнымі месцамі ды архітэктурнымі аб’ектамі на нашым маршруце.
Па-другое, з нагоды 90-ых угодкаў ад нараджэння Рыгора Барадуліна, штодзённа ў пілігрымцы будзе кароткая лекцыя пра духоўнасць ў творчасці гэтага беларускага паэта. Прамоўца – даследчык творчасці Барадуліна – Марыюш Каліціньскі.
Па-трэцяе, апошняя Літургія ў Кастамлотах плануецца ва ўсходнім абрадзе (ці т.зв. “грэка-каталіцкім”). Разам з гэтым дасведчаны грэка-каталіцкі святар зробіць экскурс у значэнне розных элементаў у царкве ў Кастамлотах.
А рэшта застаецца традыцыйнай – шмат малітвы, прыроды, выдатная кампанія і неверагодны сямейны пілігрымковы дух.
Запрашаем! Не пашкадуеце!
Запіс абавязковы. Форма для рэгістрацыі тут
Для запісу ў пілігрымку трэба зрабіць унёсак 100 зл з допісам “pilihrymka”. Унёсак за пілігрымку можна зрабіць:
BLIK +48 571 475 522
ці рахунак
94 1160 2202 0000 0004 9856 6114
Поўны кошт удзелу ў пілігрымцы будзе дададзены пазней, аднак не будзе перавышаць 300 зл.
