17 чэрвеня 15 асобаў з нашай супольнасці ўзялі ўдзел у рэкалекцыях на байдарках. Траса распачалася ў цэнтры Варшавы, а скончылся ў парку на Млацінах.
Святыя Імшы на беларускай мове адбываліся ў Варшаве больш за 15 год, але не мелі сталага характару. У жніўні 2020 года, калі ва ўсёй Польшчы маліліся за Беларусь, некалькі вернікаў выйшлі з ініцыятывай сталых Імшаў на беларускай мове. Пачаліся пошукі месца і святара. І ўжо ад кастрычніка 2020 раз на месяц – з перапынкам на летнія канікулы – беларусы разам з кс. Яўгенам Вінтовым збіраліся ў касцёле св. Аляксандра на Імшы. На працягу года былі катэхезы і ружанец анлайн, дні засяроджання і пілігрымкі.
У верасні 2021 душпастырам празначаны кс. Вячаслаў Барок. І ўжо ад лістапада Святыя Імшы адбываюцца штонядзелю і на ўрачыстасці два разы ў дзень.
З цягам часу душпастырства ўзрасло: акрамя нядзельных цэлебруюцца дзве Святыя Імшы на тыдні, ёсць моладзевыя катэхезы і біблійнае кола, праз пэўны момант былі дзіцячыя катэхезы, збіраецца парафіяльны хор, у часе Адвэнту і Вялікага посту ладзяцца трохдзённыя рэкалекцыі і дні засяроджання, адбываюцца пілігрымкі і выязныя рэкалекцыі, святары наведваюць дамы з душпастырскай візітацыяй, расце лічба хростаў і шлюбаў сярод вернікаў. У 2023 годзе асвяцілі абраз Маці Божай Будслаўскай для супольнасці.
А ад студзеня 2024 года нядзельныя Святыя Імшы па-беларуску пачалі адбывацца яшчэ і пры парафіі св. Фаўстыны, што ўсцешыла жыхароў Варшавы з другога берагу Віслы.
Нядзеля і Ўрачыстасьці — 10:30
17 чэрвеня 15 асобаў з нашай супольнасці ўзялі ўдзел у рэкалекцыях на байдарках. Траса распачалася ў цэнтры Варшавы, а скончылся ў парку на Млацінах.
20-27 ліпеня адбылася трэцяя пілігрымка беларусаў замежжа. Пешая група традыцыйна прайшла 210 км за 7 дзён. Сёлета ў паломніцтве прынялі ўдзел каля 30 асобаў.
17 жніўня плануем аднадзённыя рэкалецыі на байдарках у Варшаве. У праграме сплаў (Цэнтр-Млаціны), пікнік, разважанне над Евангеллем. Кошт – 85 zł/асоба. Запіс праз старонку
Мяне завуць Паша, мне 32 гады. Я родам з Ліды, з парафіі Святой Сям’і. У Варшаве я два з паловай гады. Усё жыццё быў
У ліпені і жніўні Св. Імшы на Брудне пераносяцца на 09:30. Літургіі будуць на польскай і беларускай мовах і будуць адбывацца ў касцёле, не
У мінулую нядзелю 9 чэрвеня адбылася заключная фармацыйная сустрэча сямей у гэтым годзе.
— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і
вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.
© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы
Карысныя спасылкі
© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы