“Досвед і справа” – над такой тэмай прапаноўваюць паразважаць арганізатары трэцяга З’езду беларусаў замежжа, што адбудзецца 9-11 мая ў Гданьску.

Святыя Імшы на беларускай мове адбываліся ў Варшаве больш за 15 год, але не мелі сталага характару. У жніўні 2020 года, калі ва ўсёй Польшчы маліліся за Беларусь, некалькі вернікаў выйшлі з ініцыятывай сталых Імшаў на беларускай мове. Пачаліся пошукі месца і святара. І ўжо ад кастрычніка 2020 раз на месяц – з перапынкам на летнія канікулы – беларусы разам з кс. Яўгенам Вінтовым збіраліся ў касцёле св. Аляксандра на Імшы. На працягу года былі катэхезы і ружанец анлайн, дні засяроджання і пілігрымкі.
У верасні 2021 душпастырам празначаны кс. Вячаслаў Барок. І ўжо ад лістапада Святыя Імшы адбываюцца штонядзелю і на ўрачыстасці два разы ў дзень.
З цягам часу душпастырства ўзрасло: акрамя нядзельных цэлебруюцца дзве Святыя Імшы на тыдні, ёсць моладзевыя катэхезы, біблійнае кола, сямейныя сустрэчы ассацыяцыі Святой Сям’і з Назарэту і мужчынскія сустрэчы, праз пэўны момант былі дзіцячыя катэхезы, збіраецца парафіяльны хор, у часе Адвэнту і Вялікага посту ладзяцца трохдзённыя рэкалекцыі і дні засяроджання, адбываюцца пілігрымкі і выязныя рэкалекцыі, святары наведваюць дамы з душпастырскай візітацыяй, расце лічба хростаў і шлюбаў сярод вернікаў. Пры супольнасці дзейнічае тэатр “Купалінка”, творчая студыя Надзі Букі “Крылы натхнення”, Англійскі Кніжны Клуб Наталкі Харытанюк і Польскі размоўны клуб з вернікамі парафіі св. Аляксандра. У 2023 годзе асвяцілі абраз Маці Божай Будслаўскай для супольнасці.
А ад студзеня 2024 года нядзельныя Святыя Імшы па-беларуску пачалі адбывацца яшчэ і пры парафіі св. Фаўстыны, што ўсцешыла жыхароў Варшавы з другога берагу Віслы.


Святыя Імшы
Нядзеля і Урачыстасці — 11:30 і 18:00
Панядзелак і чацвер — 18:00

Касцёл св. Аляксандра, пл. Трох Крыжоў
Дольны касцёл, уваход з вуліцы сходамі ўніз

Нашыя душпастыры
Ксёндз Вячаслаў Барок +48 571 475 522

Сталыя сустрэчы
Панядзелак 18:30 — моладзевая катэхеза (у часе фармацыйнага года)
Серада 19:00 – размоўны польскі клуб
Чацвер 18:30 — біблійнае кола
Нядзеля 12:30 — рэпетыцыі хора
Нядзеля 16:45 — падрыхтоўка да сакрамэнту сужэнства
Кожная 4 нядзеля месяца — 17:30 ружанец і 18:00 Імша за Айчыну




Святыя Імшы
Нядзеля і Урачыстасці — 10:30 (верасень – чэрвень)

Касцёл св. Фаўстыны, Żuromińska 2
Парафіяльны дом, уваход справа ад касцёла

Нашыя душпастыры
Ксёндз Яўген Вінтоў +48 794 608 310
Душпастырства беларусаў Варшавы распачало запіс на “Спеўны ўікенд“, што пройдзе 15-16 сакавіка пры парафіі св. Фаўстыны.
Сябры, сёння хочам вам распавесці пра нашую Люду Паўлоўскую – актыўную ўдзельніцу душпастырства ў Варшаве, адданую беларуску і проста добрага сябра!
Шпацыр і неверагодныя краявіды, санкі, лыжы, а перш за ўсё разам праведзены час у добрай супольнасці. Усё гэта было на мінулым тыдні, калі сем’і
24 снежня 2024 года Папа Францішак распачаў Юбілейны Год, які праходзіць пад дэвізам “Пілігрымы надзеі”. Святы Айцец спадзяецца, што Юбілей дапаможа людзям знайсці надзею
Ніжэй публікуем расклад святочных Імшаў на Божае Нараджэнне ў Варшаве, Гданьску, Кракаве, Беластоку, Познані, Уроцлаве і Лодзі.