Ніжэй публікуем інфармацыю пра велікапостныя рэкалекцыі і дні засяроджання ў беларускіх супольнасцях у Польшчы.

Беласток, 22 сакавіка, касцёл Маці Божай з Гвадэлупэ (Wrocławska 8)
- Пачатак а 11:30.
- У праграме канферэнцыя, адарацыя і споведзь, Святая Імша.
Дзень засяроджання правядзе кс. Яўген Вінтоў, душпастыр беларусаў Варшавы.
Люблін, 27-29 сакавіка, Дом Фундацыі св. Яна Паўла ІІ (Boczna Lubomelskiej 2)
- Чацвер – Св. Імша а 17:00, пасля канферэнцыя і супольнае абмеркаванне
- Пятніца – канферэнцыя а 19:00, адарацыя а 20:30
- Субота – Св. Імша а 15:00, пасля інтэлектуальная гульня і час на размовы.
Рэкалекцыі правядзе а. Ілля Саўчанка МІС. На сустрэчу святар запрашае моладзь і ўсіх, хто жыве ў Любліне, і прапаноўвае паразважаць над тэмай “Хопіць ужо быць Божай басотай!”
Варшава, 28-30 сакавіка, касцёл св. Аляксандра (pl. Trzech Krzyży)
- Пятніца – Крыжовы шлях а 18:00, пасля – Св. Імша
- Субота – Св. Імша а 17:00
- Нядзеля – Св. Імшы а 11:30 і 18:00
Рэкалекцыі на тэму прабачэння правядзе а. Аляксандр Шаўцоў, грэка-каталік. Дадаткова ў суботу будзе праведзены дзень засяроджання. Пачатак а 9. Расклад па спасылцы.
Познань, 30 сакавіка, касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Маці Божай Суцяшальніцы (Szewska 18)
- Пачатак а 12:30.
Дзень засяроджання на тэму “Юбілейны год – дарога да святасці” правядзе душпастыр варшаўскай супольнасці беларусаў кс. Яўген Вінтоў.
Кракаў, 4-6 красавіка, касцёл св. Стэфана (Sienkiewicza 19)
- Пятніца – споведзь ад 19:00, рэкалекцыйная навука а 19:30
- Субота – споведзь ад 19:00, рэкалекцыйная навука а 19:30
- Нядзеля – Боская Літургія а 15:30, пасля рэкалекцыйная навука (у царкве Узвышэння Крыжа, Wislna 11).
Рэкалекцыі правядзе ераманах Лявонцій Тумоўскі MSU, грэка-каталік. Тэма: “Reimagine the World: Пераасэнсаваць асновы хрысціянскага жыцця ў сучасным свеце”.
Гданьск, 5-6 красавіка
- 5 красавіка, субота – пачатак а 9:45 – парафіяльны дом касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла і св. Кацярыны Шведскай (Marynarki Polskiej 148B).
9:45 Прывітанне ўдзельнікаў
10:00 Св. Імша з першай рэкалекцыйнай навукай
11:00 Перапынак на гарбату
11:30 Другая рэкалекцыйная навука (для дарослых)
11:30 Заняткі для дзяцей
12:20 Перапынак
12:40 Трэцяя рэкалекцыйная навука (для дарослых)
13:30 Абед
14:00 Катэхеза для дзяцей, вольны час для дарослых
15:00 Адарацыя і час на споведзь
15:00 Прагляд фільма (для дзяцей)
17:00 Заканчэнне
Папярэдній запіс на першы дзень па спасылцы. Кошт абеду – 30-40 зл ад дарослай асобы, дзецям безкаштоўна. Дадаткова будзе збірацца ахвяра на рэкалекцыі (ахвяра ксяндзу Юрыю, ахвяра парафіальнаму дому).
- 6 красавіка, нядзеля – Святая Імша а 14:30, пасля Крыжовы шлях – касцёл св. Юзафа (Elżbietańska 9/10)
Рэкалекцыі правядзе кс. Юры Рашатко, душпастыр беларусаў Кракава.