План рэкалекцый у Варшаве

28-30 сакавіка ў дольным касцёле св. Аляксандра грэка-каталіцкі святар айцец Аляксандр Шаўцоў правядзе трохдзённыя велікапосныя рэкалекцыі і дзень засяроджання на тэму прабачэння. Ніжэй прадстаўлены план духоўных практыкаванняў.

Пятніца, 28 сакавіка. Шлях да Бога — гэта навяртанне і любоў. Прабачэнне як шлях да духоўнага адраджэння.

18:00 дарога Крыжовая і Св. Імша. Пасля канферэнцыя

Субота. 29 сакавіка. Праз шчырасць і міласэрнасць да пакаяння і прабачэння. Бог хоча нашага сэрца, любові і міласэрнасці.

Дзень засяроджання

09:00 Імша з ютранню і з канферэнцыяй
10:00 разважанне над словам Божым з дзяленнем думкамі
10:45 перапынак на каву
11:00 працяг разважанняў
12:45 адарацыя і магчымасць споведзі
14:00 абед
14:45 вяночак да Божай Міласэрнасці
15:00 канферэнцыя
15:45 дзялення вынікамі дня засяроджання
16:30 благаслаўленне і малітва ў інтэнцыях Папы

2-гі дзень рэкалекцый

17:00 – Св. Імша з навукай рэкалекцыйнай.

Нядзеля, 30 сакавіка. Бог любіць кожнага чалавека і жадае яго вяртання да сябе, незалежна ад яго мінулых памылак. Ён кліча нас несці міласэрнасць, прабачэнне і еднасць у свет.

11:30 – Св. Імша

17:30 – адарацыя
18:00 – Св. Імша 

 

Таксама паглядзіце