logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-9-quqdy54rs9w7uzkom4kseycf38seynwskfr8sx02yo

Фотафакт: адбыўся другі “Спеўны ўікенд”

by -

15-16 сакавіка варшаўская супольнасць зладзіла “Спеўны ўікенд”, які адбыўся ў другі раз і сабраў каля 20 асобаў, любячых спяваць.

Гэтым разам узялі крыху вышэйшую планку: вучыліся не толькі шматгалоссю, але і грыгарыянскаму харалу. Другі аказаўся няпростым гарэшкам, але ва ўсіх атрымалася! Цэлы дзень удзельнікаў прайшоў у рэпетыцыях, паміж якімі адбылася лекцыя ад кс. Яўгена Вінтова на тэму “Як выбраць спевы на Святую Імшу”. Скончыўся першы дзень сумеснай Эўхарыстыяй.

Другі дзень – карацейшы – распачаўся падрыхтоўкай да Святой Імшы. А ужо а 10:30 хор упрыгожыў Літургію на Брудне. Падчас сумеснага абеду з душпастырствам удзельнікі падзяліліся ўражаннямі і ідэямі.

На варштаты з’ехалася каля 20 асобаў з розных гарадоў Польшчы: з Торуня, Любліна, Кракава, Лодзі, Варшавы і нават з Вільні! Асаблівую падзяку ўдзельнікі і арганізатары кіруюць арганістцы і кіраўніку хору варшаўскага душпастырства Вікторыі Куцько за правядзенне музычнай часткі мерапрыемства. 

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы