человечки 2

Супольнасць беларусаў-каталікоў Познані лічыцца самай маладой. Першая Святая Імша адбылася 23 студзеня 2023 года года пасля доўгіх перамоваў з мясцовым біскупам. Тады ксёндз Адам Врубель MSF цэлебраваў Літургіі ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі з Ля-Салета прыкладна раз на месяц. 

Напрыканцы верасня арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі прызначыў беларускага святара Валерыя Даўгуля душпастырам мясцовай супольнасці. І ўжо ад кастрычніка Святыя Імшы стала адбываюцца штонядзелю і ў вялікія ўрачыстасці ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. 

У 2024 душпастырства зноў чакалі змены – ад кастрычніка Святыя Імшы цэлебруе ксёндз Гжэгож Дабрачыньскі SJ, езуіт. Для таго, каб несці паслугу супольнасці, святар распачаў навуку беларускай мовы.

У супольнасці адбываюцца дні засяроджання і рэкалекцыі, а сустрэчы пасля Імшы за кавай заўсёды маюць актуальную для разважанняў тэму.

человечки 1

Святыя Імшы

Нядзеля  12:30

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і
Маці Божай Суцяшальніцы, Szewska 18

Уваход у капліцу злева ля цэнтральнага алтара

Наш душпастыр

Кс. Гжэгож Дабрачыньскі SJ +48 573 482 740

Нашыя сацсеткі

Kosciol_poznan
Ryba

Ніжэй публікуем расклад адвэнтавых рэкалекцый у беларускіх супольнасцях Польшчы.

13 кастрычніка ў Познані адбылася першая Святая Імша на беларускай мове ў новым касцёле з новым душпастырам.

20-27 ліпеня адбылася трэцяя пілігрымка беларусаў замежжа. Пешая група традыцыйна прайшла 210 км за 7 дзён. Сёлета ў паломніцтве прынялі ўдзел каля 30 асобаў.

Прагнем паінфармаваць, што ў ліпені і жніўні Святыя Імшы ў Познані будуць адбывацца раз на двы тадні па нядзелях а 12:30. Да сустрэчы!

9 чэрвеня адбыўся дэбют у новага члена нашай суполкі – Ганны Хаткевіч. Ганна скончыла 1 клас музычнага ліцэю па класе аргана ў  Познаньскай агульнаадукацыйнай

Велікодныя ўрачыстасці познаньская супольнасць беларусаў распачала сумеснай Літургіяй Вялікай Суботы з польскай парафіяй.