Першая арганістка ў нашай супольнасці

by -

9 чэрвеня адбыўся дэбют у новага члена нашай суполкі – Ганны Хаткевіч. Ганна скончыла 1 клас музычнага ліцэю па класе аргана ў  Познаньскай агульнаадукацыйнай музычнай школе імя Мечыслава Карловіча

Неяк выпадкова Ганна даведалася, што нашай суполцы патрэбны арганіст. “Гэта будзе добрая практыка для мяне і магчымасць развіцця ў прафесіі“, – сказала дзяўчына, вырашыўшы сесці за арган.

Пакуль што гэта першыя спробы, якія неабходна ўдасканальваць і  падтрымліваць. Але любая дарога пачынаецца з першага кроку. А калі бярэш з сабою Пана Бога, то  шлях будзе адолець лягчэй. Молімся за нашу арганістку Ганначку, каб добры Бог адарыў патрэбнымі ласкамі і дапамог развіццю яе талентаў на карысць людзей.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы