Ніжэй публікуем расклад адвэнтавых рэкалекцый у беларускіх супольнасцях Польшчы.
Варшава, 6-8 снежня, касцёл св. Аляксандра (pl. Trzech Krzyży)
- 6 снежня, пятніца – пачатак а 17:00
- 7 снежня, субота – пачатак а 17:00
- 8 снежня, нядзеля – Св. Імшы а 11:30 і 18:00
Рэкалекцыі правядзе а. Андрэй Буйніч, грэка-каталік. Тэма: “Адвэнт з Даніэлем”.
У суботу дадаткова будзе дзень засяроджання. Пачатак Святой Імшой а 9:00. Падрабязны расклад па спасылцы
Кракаў, 20-22 снежня, касцёл св. Стэфана (Sienkiewicza 19)
- 20 снежня, пятніца – пачатак а 19:00
- 21 снежня, субота – пачатак а 19:00
- 22 снежня, нядзеля – пачатак а 15:30
Рэкалекцыі на тэму “Прароцтва надзеі” правядзе айцец Сяргей Ганчароў CSsR. Падрабязны расклад па спасылцы
Беласток, 6-7 снежня, касцёл Маці Божай з Гвадэлупэ (Wrocławska 8)
- 6 снежня, пятніца – пачатак а 16:00
- 7 снежня, субота – пачатак а 11:00.
Духоўныя практыкаванні на тэму “Споведзь” правядзе кс. Юры Рашатко, душпастыр беларусаў Кракава. Падрабязны расклад па спасылцы
Гданьск, 14 снежня, касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла і св. Кацярыны Шведскай (Marynarki Polskiej 148B)
- 14 снежня, субота – пачатак а 9:45
Рэкалекцыі правядзе а. Збігнеў Грыгарцэвіч MIC. Абавязвае запіс. Падрабязней па спасылцы
Познань, 14-15 снежня, касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Маці Божай Суцяшальніцы (Szewska 18)
- 14 снежня, субота – пачатак а 16:30
- 15 снежня, нядзеля – пачатак а 12:30.
Рэкалекцыі на тэму “Трыумф і радасць за дзень да катастрофы” правядзе душпастыр варшаўскай супольнасці беларусаў кс. Вячаслаў Барок. Падрабязней па спасылцы