“Хвала Хрысту! Супакой і Дабро! Дарагія сябры, некалькі дзён таму стала вядома, што з майго выезду ў Беларусь на Велікодныя святы я ўжо не
Cвятыя Імшы па-беларуску ў Любліне цэлебруюцца ўжо на працягу каля 20 гадоў. Спецыфіка супольнасці ў тым, што прыкладна 70 адсоткаў тых, хто ўдзельнічае ў Літургіі, гэта студэнты. Сярод іх увесь час былі і святары, якія навучаліся ў мясцовым каталіцкім універсітэце і цэлебравалі святыя Імшы на беларускай мове. Сустрэчы адбываліся раз на месяц з кастрычніка па чэрвень — акурат напрацягу акадэмічнага году.
Сталыя Імшы раз на месяц з’явіліся восенню 2022 года. Мясцовым беларусам служыў брат Гжэгаж Юзвяк OFMCap, але праз год ён быў прызначаны настаяцелем капуцынскай супольнасці ў Вільні (Літва).
Ад кастычніка 2023 года Літургію цэлебраваў капуцын з Беларусі брат Андрэй Багдановіч OFMCap, які праходзіў у Любліне другі год фармацыі. Святыя Імшы далей адбываліся ў кожную трэцюю нядзелю месяца ў кляштары капуцынаў, а дадаткова ў кожную першую нядзелю ў доме фундацыі Яна Паўла ІІ. Пасля Імшы была магчымасць сустрэцца на супольнай гарбаце.
У красавіку 2024 года брат Андрэй вярнуўся ў Беларусь, цэлы год трывалі пошукі святара, які б мог маліцца па-беларуску. Перыядычна да супольнасці завітвалі святары з Беларусі і цэлебравалі Імшы, праводзілі рэкалекцыі і дні засяроджання. У чэрвені 2025 года супольнасць дамовілася з ксяндзом Славамірам Ляскоўскім, шматгадовым пробашчам парафіі ў Гомелі, а цяпер пробашчам люблінскай парафіі Маці Божай Каралевы Польшчы.