человечки 2

Cвятыя Імшы па-беларуску ў Любліне цэлебруюцца ўжо на працягу каля 20 гадоў. Спецыфіка супольнасці ў тым, што прыкладна 70 адсоткаў тых, хто ўдзельнічае ў Літургіі, гэта студэнты. Сярод іх увесь час былі і святары, якія навучаліся ў мясцовым каталіцкім універсітэце і цэлебравалі святыя Імшы на беларускай мове. Сустрэчы адбываліся раз на месяц з кастрычніка па чэрвень — акурат напрацягу акадэмічнага году.

Сталыя Імшы раз на месяц з’явіліся восенню 2022 года. Мясцовым беларусам служыў брат Гжэгаж Юзвяк OFMCap, але праз год ён быў прызначаны настаяцелем капуцынскай супольнасці ў Вільні (Літва).

Ад кастычніка 2023 года Літургію цэлебраваў капуцын з Беларусі брат Андрэй Багдановіч OFMCap, які праходзіў у Любліне другі год фармацыі. Святыя Імшы далей адбываліся ў кожную трэцюю нядзелю месяца ў кляштары капуцынаў, а дадаткова ў кожную першую нядзелю ў доме фундацыі Яна Паўла ІІ. Пасля Імшы была магчымасць сустрэцца на супольнай гарбаце.

У красавіку 2024 года брат Андрэй вярнуўся ў Беларусь, цэлы год трывалі пошукі святара, які б мог маліцца па-беларуску. Перыядычна да супольнасці завітвалі святары з Беларусі і цэлебравалі Імшы, праводзілі рэкалекцыі і дні засяроджання. У чэрвені 2025 года супольнасць дамовілася з ксяндзом Славамірам Ляскоўскім, шматгадовым пробашчам парафіі ў Гомелі, а цяпер пробашчам люблінскай парафіі Маці Божай Каралевы Польшчы.

человечки 1

Святыя Імшы

Сталага раскладу пакуль няма, сачыце за аб’явамі ў сац.сетках

Касцёл Маці Божай Каралевы Польшчы,
Gospodarcza, 7

Галоўны ўваход

Наш душпастыр

Кс. Славамір Ляскоўскі +48 661 990 175

Нашыя сацсеткі

506184249_9821029058015887_2950024851150276430_n
Ryba

“Cпадзяюся, што мы будзем разам ствараць адкрыты і паўсюдны Касцёл, у якім кожны зможа знайсці сваё месца і маліцца на сваёй мове“, – падкрэслівае

14 сакавіка, падчас 400-га Пленарнага Паседжання КЕП, біскупы прызначылі кс. Лешэка Крыжа SChr нацыянальным каардынатарам душпастырства беларусаў у Польшчы на наступныя 5 гадоў.

15-16 сакавіка ў Варшаве пры парафіі св. Фаўстыны пройдзе Спеўны ўікенд. У праграме між іншым лекцыя па літургічнай музыцы і шмат спеваў.

“Досвед і справа” – над такой тэмай прапаноўваюць паразважаць арганізатары трэцяга З’езду беларусаў замежжа, што адбудзецца 9-11 мая ў Гданьску.

Душпастырства беларусаў Варшавы распачало запіс на “Спеўны ўікенд“, што пройдзе 15-16 сакавіка пры парафіі св. Фаўстыны.

7—8 лютага 2025 г. прадстаўнікі супольнасці беларусаў каталікоў Кракава разам са сваім душпастырам ксяндзом Юрыем Рашатко наведалі беларускіх каталікоў Любліна.