Паведамленне а.Андрэя

by -

“Хвала Хрысту! Супакой і Дабро!
Дарагія сябры, некалькі дзён таму стала вядома, што з майго выезду ў Беларусь на Велікодныя святы я ўжо не вернуся ў Люблін.

Мой настаяцель са сваёй Радай прынялі такое рашэнне і ўжо прызначылі мяне на служэнне ў мінскі кляштар братоў-капуцынаў. Тое, што гэта адбылося ўжо цяпер, стала для мяне даволі нечаканым, хаця мне і здавалася гэта магчымым. І ўсё ж такі я спадзяваўся вярнуцца і некалькі месяцаў яшчэ Вам паслужыць. Мне смутна ад таго, што мы не змаглі дастойна развітацца і што мне прыходзіцца паведамляць аб гэтым вось так. Але тут ад мяне гэта абсалютна не залежала. За гэты кароткі час я паспеў палюбіць нашую супольнасць, нашыя сустрэчы!

Спадзяюся на Вашае зразуменне і на тое, што з многімі не раз яшчэ ўбачымся.
Трымайцеся Хрыста! Дзесьці побач з Ім я “кручуся” – там ужо напэўна сустрэнемся. Узгадвайце, калі ласка, у Вашых малітвах! Яны моцныя!

Я ужо пачаў кантактаваць са святарамі, якія могуць прапанаваць тое, як далей будзе выглядаць усё ў Любліне з нашай справай. Як толькі даведаюся штосьці – адразу падам інфармацыю!”

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы