человечки 2

Супольнасць беларусаў-каталікоў Трыгарада збіраецца на супольную Эўхарыстыю ад 2019 года. Тады на малітвы яны збіраліся разам з а. Юрыем Катоўскім OMI. І толькі з верасня 2021 года Святыя Імшы пачалі стала адбывацца штонядзелю і ў вялікія ўрачыстасці. Паслугу мясцовым беларусам неслі два святары: кс. Анджэй Бульчак і кс. Пётр Врубель, якога ў 2023 годзе Мітрапаліт Гданьскі прызначыў душпастырам беларусаў Гданьскай архідыяцэзіі.

З цягам часу з’явілася Рада супольнасці, адбываюцца рэкалекцыі, ладзяцца супольныя выезды і каталіцкі кінаклуб, для дзетак праводзяцца катэхезы і Канікулы з Богам.

У верасні 2023 года вернікі зарганізавалі першы “парафіяльны” фэст.

Заступніцай душпастырства выбралі Маці Божую Браслаўскую.

человечки 1

Святыя Імшы

Нядзеля 14:30

Касцёл св. Юзафа, Elżbietańska 9/10

Галоўны ўваход

Нашыя душпастыры

Кс. Пётр Врубель +48 796 341 519
Кс. Анджэй Бульчак +48 694 451 026

Нашыя сацсеткі

gdansk-kostiol
Ryba

У гэтую суботу 6 студзеня ў 14:30 у Kościół Św. Józefa (Elżbietańska 9/10, Gdańsk) адбудзецца Святая Імша ва Урачыстасць Аб’яўлення Пана, Тры Каралі. У

Запрашаем усіх беларусаў Трыгарада на адвэнтовыя рэкалекцыі, якія 2 снежня правядзе кс. Аляксандр Жарнасек.

Адбылася сустрэча старшыні Рады Епіскапату Канферэнцыі па справах Мігрантаў, Турызма і Пілігрымак біскупа Кшыштафа Задаркі з душпастырамі супольнасцяў мігрантаў у Польшчы.