Сустрэча біскупа Задаркі з душпастырамі супольнасцяў мігрантаў у Польшчы

by -

Адбылася сустрэча старшыні Рады Епіскапату Канферэнцыі па справах Мігрантаў, Турызма і Пілігрымак біскупа Кшыштафа Задаркі з душпастырамі супольнасцяў мігрантаў у Польшчы.

Сустрэча адбылася 18-га лістапада ў будынку польскага Епіскапату ў Варшаве. На мерапрыемства сабраліся 22 святары якія служыць мігрантам, у тым ліку трое душпастыраў беларусаў – на сустрэчу прыбылі кс. Вячаслаў Барок і кс. Яўген Вінтаў з Варшавы, а таксама кс. Андрэй Бульчак з Гданьска.

Кс. прафесар Wojciech Newcel TChr распавёў прысутным пра кананічныя правы душпастыраў замежнікаў, а біскуп Кшыштаф Задарка пазнаёміў святароў з правіламі службы для замежнікаў паводле інструкцыі Erga migrantes (2004 r.).

Прысутныя абмеркавалі праблемы і выклікі якія стаяць перад душпастырствам мігрантаў у Польшчы. Між іншым было ўзнята пытанне, што большасць душпастыраў замежнікаў не маюць афіцыйных біскупскіх дэкрэтаў на гэтую дзейнасць. Біскуп Кшыштаф зазначыў, што польскі Касцёл стараецца дастасоўвацца да новай рэчаіснасці ў якой апынулася краіна. Святары дамовіліся аб далейшай супрацы. Біскуп Задарка запэўніў аб стварэнні душпастырскай інструкцыі, якая будзе напісана Радай па справах мігрантаў і ў будучым дапаможа Касцёлу ў польскіх дыяцэзіях урэгуляваць душпастырскую працу з мігрантамі.

На сёння існуюць душпастырствы беларусаў у Кракаве, Вроцлаве, Лодзі, Варшаве, Гданьску і Любліне. З першай нядзелі Адвэнта 2022 г. пачнуцца беларускія Імшы ў Беластоку.

Фота: біскуп Кшыштаф Задарка з душпастырамі беларусаў у Польшчы – кс. Вячаслаў Барок, кс. Яўген Вінтаў і кс. Анджэй Бульчак.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы