Велікапосныя рэкалекцыі ў Гданьску

by -

Дарагія вернікі! У першы тыдзень Вялікага посту, у суботу 17 лютага, у нашай супольнасці адбудуцца велікапостныя рэкалекцыі, якія правядзе для нас кс. Ян Чупрынскі. Гэта добры момант, каб духоўна ўзбагаціцца, падрыхтавацца да ўрачыстасці Ўваскрасення Пана, засяродзіцца над жыццём, пакаяцца і навярнуцца да веры.

План рэкалекцый:
9.45 Павітанне ўдзельнікаў у парафіальным доме
10.00 Св. Імша
11.00 Перапынак на гарбату
11:30 Фармацыйная сустрэча (для дарослых)
11:30 Варштаты з пластыкі (для дзяцей)
12:20 Перапынак
12.40 Фармацыйная сустрэча (для дарослых)
13.30 Абед
14:00 Катэхеза для дзяцей, вольны час для дарослых
15.00 Крыжовы Шлях (для дарослых)
15.00 Прагляд фільма (для дзяцей)
15:30 Адарацыя і час на споведзь
17.00 Заканчэнне

Месца: парафіальны дом парафіі Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Касцёла і святой Кацярыны Шведскай (Marynarki Polskiej 148B, Gdańsk)

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы