Біскуп Задарка абраны Старшынёй Рады КЕП па справах Мігрантаў і Бежанцаў

by -

Біскуп Задарка будзе працягваць займацца справамі мігрантаў пры Канферэнцыі Епіскапату Польшчы. Гэта было вырашана падчас 398. Пленарнага паседжання КЕП.

Паседжанне адбываецца 10-12 чэрвеня ў будынку Епіскапату ў Варшаве. У першы дзень біскупы абралі новага Генеральнага Сакратара – біскупа Марэка Марчака, дапаможнага біскупка Лодзкай архідыяцэзіі.

Як паведамляецца на афіцыйнай старонцы КЕП, зліквідавана Рада па справах Міграцыі, Турыстыкі і Пілігрымак. Замест яе паўсталі дзве новыя: Рада па справах Турыстыкі і Пілігрымак, а таксама Рада па справах Мігрантаў і Бежанцаў.

Старшынёй Рады па справах Мігрантаў і Бежанцаў абраны біскуп Кшыштаф Задарка, дапаможны біскуп Кашалінска-Калабжэскай дыяцэзіі, які раней быў старшынёй зліквідаванай Рады. Да таго ж біскупа Задарка на трэцюю кадэнцыю абралі дэлегат КЕП па справах Іміграцыі.

Стасункі беларусаў з біскупам Задаркам вельмі цёплыя. На працягу тых гадоў, што беларускія душпастырствы існуюць у Польшчы, ужо адбылося тры сустрэчы: дзве выключна са святарамі, адна – з прадстаўнікамі супольнасцей пасля Святой Імшы з нагоды Дня Дапамогі Касцёлу на Усходзе. Да таго ж прадстаўнікі супольнасцей звярталіся да біскупа па дапамогу ў пошуках святара ці наданні кананічнага статуса. Душпастыры беларусаў знаходзяцца ў сталым кантакце з Задаркам, а той у сваю чаргу адкрыты на дапамогу і супрацоўніцтва.

Фота: архіў супольнасці беларусаў-каталікоў Варшавы

 

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы