Біскуп Міхал Яноха наведаў Душпастырства Беларусаў

by -

20 лютага дапаможны біскуп Варшаўскай дыяцэзіі Міхал Яноха наведаў Душпастырства Беларусаў у Варшаве.

На сустрэчы ксёндз біскуп скіраваў словы падтрымкі для беларусаў, якія ў сувязі з грамадска-палітычным крызысам у Беларусі выехалі па-за межы: “Хачу вам сказаць, каб вы адчувалі сябе як дома. Трымайцеся Бога і трымайцеся разам”. Беларусы ў сваю чаргу падзякавалі біскупу і ўсяму польскаму Касцёлу за магчымасць удзелу ў Літургіі на роднай мове.

Пасля кароткай сустрэчы адбылася Святая Імша, якую цэлебравалі душпастыры – кс. Вячаслаў Барок і Яўген Вінтоў. З казанем да прыстуных звярнуўся кс.біскуп: “Сёння ў Евангеллі Пан Езус вучыць нас найтруднейшаму прыказанню – прыказанню любові да ворага. Кім ёсць вораг, не трэба казаць, – бачыце гэта ў родным краі“, – і прыводзіў шмат прыкладаў прабачэння з уласнага досведу і з гісторыі двух краін.

Сіла і гвалт заўсёды з’яўляюцца доказам страху. І яны мінаюць. А вера, любоў і прабачэнне застаюцца

скончыў гамілію бп. Яноха.

На заканчэнне Эўхарыстыі біскуп удзяліў благаслаўленне, а прысутныя заспявалі гімн Магутны Божа.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы