Аб’явы 06.11.2022

by -

Хвала Хрысту!
Аб’явы душпастырства на гэты тыдзень:

▪️Працягваюцца катэхэзы для моладзі па панядзелках і біблейныя спатканні па чацвяргах.

▪️Святая Імша з нагоды Дня дапамогі Касцёлу на Усходзе, якая павінна была адбыцца 26 лістапада, пераносіцца на 10 снежня на 13:00. Узначаліць кардынал Казімір Ныч.

▪️Адвэнтавыя рэкалекцыі адбудуцца ў душпастырстве 16-18 снежня. Правядзе іх а. Алег Шэнда. Падрабязны план будзе даданы пазней. Цяпер просім запланаваць свой час такім чынам, каб прыняць удзел і годна падрыхтавацца да святаў Божага Нараджэння.

▪️Спатканні для міністрантаў адбываюцца па нядзелях а 11 гадзіне. Запрашаем хлопцаў!

▪️Прыгадваем аб тэатральным гуртку. Заняткі адбываюцца па нядзелях пасля Імшы а 11.30.

▪️Дзякуем за ахвяраванні, якія складваеце ў нашую скарбонку на патрэбы душпастырства.

Жадаем усім добрага тыдня! З Богам! 😇

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы