З’езд беларусаў замежжа — гэта ініцыятыва прадстаўнікоў беларускіх каталіцкіх душпастырстваў Польшчы. Актыўныя вернікі выйшлі з прапановай сустрэцца, пазнаёміцца і пачаць дзейнічаць!

Нас, беларусаў-каталікоў, вельмі шмат у Польшчы. Але многія з нас губляюцца сярод польскіх вернікаў, тым самым ігнаруючы — часамі несвядома — малітвы па-беларуску, што рэгулярна праходзяць у найвялікшых гарадах: Варшаве, Гданьску, Лодзі, Беластоку, Уроцлаве, Познані, Любліне. Некаторыя супольнасці існуюць даўно, некаторыя толькі пачалі збірацца на малітвы. Але ўсе мы маем адну мэту — маліцца за нашую Беларусь на роднай мове.
Дасведчаныя душпастырствы могуць дзяліцца сваім вопытам, як будаваць супольнасць і эфектыўна запрашаць туды іншых беларусаў. Новыя групкі могуць знайсці натхненне на пачатку шляху. Сустрэча дапаможа знайсці аднадумцаў і далучыцца да развіцця супольнасці ў сваім горадзе. А для тых, у чыіх гарадах яшчэ не моляцца па-беларуску, з’езд можа стаць першым крокам, каб пачаць гэта рабіць.
Зрэшты мы запрашаем усіх, незалежна ад веравызнання. Калі вы хочаце будаваць здаровую беларускую супольнасць — вам да нас.
Сустрэча адбудзецца 15 красавіка 2023 у Варшаве (касцёл св. Аляксандра, пл. Трох Крыжоў).
Запіс абавязковы. Спасылка ніжэй
https://forms.gle/pEb69RFGrhXa5qjk9

Тэма сустрэчы: «Касцёл. Беларусь. Эміграцыя».
15 красавiка 2023
План (можа змяніцца)
10:00 — 11:30 Святая Імша + уступнае слова
11:30 — 12:00 Кава
12:00 — 13:00 Знаёмства ў коле
13:00 — 14:00 Абед
14:00 — 15:00 Свабодны мікрафон “Як застацца каталіком-беларусам у эміграцыі?”
15:00 — 15:15 Вяночак да Божай Міласэрнаcці
15:15 — 15:30 Кава
15:30 — 15:45 Праца ў групах над тэзісамі, пошук рашэнняў
15:45 — 16:30 Агучванне рашэнняў
16:30 — 17:30 Круглы стол. Пытаньні : “Рада душпастырства”, “Скарбніца”, “Накірункі дзейнасьці”, “Сацсеткі”
17:30 — 18:30 Падсумаванне ў коле, хто з чым з’яжджае. Завяршальнае слова
