На гэтым тыдні распачынаем запіс на выпамінкі. Святыя Імшы за памерлых будуць 1.11 і 2.11 а 11:30 і 18:00 на пл. Трох Крыжоў, а таксама 1.11, 2.11 і 3.11 а 10:30 на Брудне.
Пішыце імёны ці прозвішчы вашых спачылых продкаў і мы за іх памолімся. Выпамінкі можна дасылаць нават, калі не жывеце ў Варшаве, або па нейкіх прычынах самі не зможаце быць на малітве. Запіс праз электронную форму. Ахвяраванні за малітву можна складваць блікам на нумары святароў ці асабіста ў закрыстыі.