20 чэрвеня адбылося спатканне Рады душпастырства.
Прысутныя падвялі вынікі за мінулы месяц, абмеркаваўшы сустрэчу з кардыналам 29 мая, заканчэнне катэхетычнага года для дзяцей, майстар-клас Надзі Букі і першую Святую Імшу за Айчыну.
За апошні месяц удзельнікі Рады зрабілі парадак у закрыстыі і склалі спіс рэчаў, якія належаць нашай супольнасці, дарабілі дошку аб’яваў.
Адказныя за абраз Маці Божай Будслаўскай для нашай супольнасці расказалі, на якім этапе праца.
Пачаліся абмеркаванні будучых падзей.