logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-9-quqdy54rs9w7uzkom4kseycf38seynwskfr8sx02yo

У Беластоку прайшлі рэкалекцыі для беларусаў каталіцкага веравызнання

by -

Духоўныя практыкаванні адбыліся 6-7 снежня ў парафіі Маці Божай з Гвадэлупы ў Беластоку, дзе моліцца беларускае душпастырства.

Тэмай рэкалекцый была “Споведзь”. Іх правёў ксёндз з Беларусі Юры Рашатко, які цяпер служыць у Кракаве.

У першы дзень рэкалекцый адбылася святая Імша з казаннем для дзяцей. Да дзяцей і дарослых прыйшоў святы Мікалай і пачаставаў слодычамі.

У другі дзень святар сказаў канферэнцыю для дарослых на тэму, як варта і як не варта спавядацца. Удзельнікі закопвалі пытанні па тэме: прыкладам, ці варта нагадваць сваім дзецям падлеткавага ўзросту хадзіць да споведзі. Падчас іх рэкалекцыяніст нават звярнуўся па дапамогу да ChatGPT. Пасля прайшла адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і споведзь удзельнікаў рэкалекцый.

Завяршыліся два дні духоўных практыкаванняў раратняй святой Імшой. Падчас усіх рэкалекцый з удзельнікамі прысутнічаў душпастыр супольнасці ксёндз Гжэгаж Балеста. Ён адпраўляў святыя Імшы і спавядаў вернікаў.

Супольнасць каталікоў-беларусаў Беластоку выказвае падзяку ксяндзу Юрыю Рашатко за духоўны пажытак.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

Карысныя спасылкі

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы