13 кастрычніка беларускія сем’і Варшавы распачалі новы фармацыйны год. Сустрэчы адбываюцца пры ордэне сясцёр-назарэтанак.
Асацыяцыя Святой Сям’і з Назарэту – сямейны рух пры кангрэгацыі сясцёр-назарэтанак – збіраецца ў Варшаве ўжо трэці год. У першай сустрэчы гэтага года ўдзельнічалі нацыянальны дырэктар Асацыяцыі сястра Марыянна Алешчык CSFN разам з душпастырам руху ксяндзом Алегам Шпецям SChr. Пасля Святой Імшы, якую цэлебраваў кс. Яўген Вінтоў, усе разважалі над тэмай сустрэчы “Святы Юзаф – галава Найсвяцейшай Сям’і”
На працягу года сем’і будуць разважаць над жыццём і прыкладам святога Юзафа ў сямейным жыцці. Сустрэчы адбываюцца раз на месяц у кляштары сясцёр-назарэтанак (Czerniakowska 127). Запрашаюцца ўсе ахвотныя!
У Беларусі сустрэчы сямей адбываюцца ў Гродне, Лідзе, Мінску, Смаргоні, Маладзечне і Глыбокім. Зацікаўленыя могуць звяртацца да сястры Марыянны за больш падрабязнай інфармацыяй (+375 44 755 6516).