22
НОВЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ
“Юбілейны год – дарога да святасці” – на такую тэму кс. Яўген Вінтоў правёў 30 сакавіка рэкалекцыі ў супольнасці беларусаў у Познані.
На сустрэчы прысутнічала каля 30 чалавек. Ва ўступным слове ксёндз Яўген расказаў пра асаблівасці Юбілейнага года, гісторыю ўзнікнення і якое значэнне ён мае для вернікаў.
На Святой Імшы ў гаміліі святар звярнуў увагу, наколькі сённяшняе Слова Божае звязана з тэмай рэкалекцый: як часта чалавек баіцца пасля здзейсненага граху прыйсці да Бога, і як радуецца Пан Бог, калі ўрэшце рэшт блудны сын вяртаецца ў Яго дом.
Напрыканцы было выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, каб кожны ў цішыні мог паразважаць пра сваю ролю ў касцёле і пра свае адносіны з Богам
Пасля Імшы – нефармальная сустрэча ў кавярні у вежы Святога Готарда, дзе ўдзельнікі паразмаўлялі, задалі пытанні і абмеркавалі тое, што іх хвалюе.
— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і
вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.
© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы
— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.
© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы