logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-9-quqdy54rs9w7uzkom4kseycf38seynwskfr8sx02yo

У Познані адбыліся адвэнтавыя рэкалекцыі

by -

14 – 15 снежня ў супольнасці беларусаў Познані адбыліся адвэнтавыя рэкалекцыйныя сустрэчы на тэму “Трыумф і радасць за дзень да катастрофы”. Праводзіў рэкалекцыі ксёндз Вячаслаў Барок з Варшавы.

На працягу двух дзён удзельнікі разважалі над Кнігай прарока Сафоніі. Галоўная тэма Кнігі — «Дзень Гасподні», які ахопіць усіх, уключаючы абраны народ. І ўсё ж Ізраэль, ачышчаны ад сваіх беззаконняў, стане цэнтрам выратавання свету.

Разам са сваім душпастырам кс. Гжэгажам вернікі ўдзельнічалі ў святых Імшах і сустракаліся за гарбатай у парафіяльнай залі. Жадаючыя прыступілі да сакрамэнту споведзі, каб больш годна перажыць час рэкалекцый і падрыхтавацца належным чынам да святаў Божага Нараджэння. Агулам у рэкалекцыях прыняло ўдзел каля 30 чалавек. 

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

Карысныя спасылкі

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы