У бліжэйшыя выходныя ў Любліне адбудуцца дзве Святыя Імшы. Гэта можа быць аднаўленнем у сталых сустрэчах.
Першая Літургія адбудзецца 29 мая а гадзіне 17:30 у Доме Фундацыі Яна Паўла ІІ (ul. Boczna Lubomelskiej 2). Яе ўзначаліць святар з Мінска.
Другую Імшу правядзе кс. Славамір Ляскоўскі, які праз пэўны час служыў у Гомелі, а цяпер з’яўляецца пробашчам парафіі Маці Божай Каралевы Польшчы ў Любліне. Яна адбудзецца ў нядзелю 1 чэрвеня а 12:30 у капліцы ў доме фундацыі Яна Паўла ІІ па адрасе ul. Boczna Lubomelskiej 2.