63
У пятніцу, 25-га сакавіка, мы далучыліся да малітоўнага акту ініцыяванага папам Францішкам.
Пасля прысвячэння адбыўся Крыжовы Шлях і св. Імша за Беларусь з нагоды 104-й гадавіны абвяшчэння БНР. Супольнасць дзякавала Богу за Айчыну і наш народ
Таксама пасля Літургіі вернікі сабраліся ў парафіяльным доме – была супольная гарбата, канцэрт гурта Знак стоп і размова.