Справаздача са збору ахвяраванняў

На пачатак ліпеня агульная колькасць ахвяраванняў склала 2 554 злотых.

З іх выдадзена ўжо 1 090 злотых:

798 зл – на трыбулярый і ўсё неабходнае для каджэння. Ад пачатку чэрвеня ўжо карыстаемся сваім.

292 зл – на спеўнікі. Перад кожнай Святой Імшой можна ўзяць сабе адзін (яны ляжаць перад прэзбітэрыям з правага боку), а на табліцы будуць напісаны нумары спеваў, якія будуць спявацца падчас Літургіі.

Пазасталося 1 464 злотых. Частка з іх будзе накіравана на наступныя ініцыятывы супольнасці, адна з якіх – пілігрымка ў Кастамлоты.

Дзякуем усім за ахвяраванні!

Таксама паглядзіце