Да нас прыязджаюць артысты і артысткі тэатра-студыі «Купалінка», створанага ў 2020 годзе для беларускіх мігрантаў.
🎭“Шлях да Бетлеему” у кожнага свой. Гэта шлях да Бога, да сябе, шлях да праўды. Якія перашкоды і цяжкасці чакаюць цябе на гэтым шляху? З якімі ілюзіямі трэба развітацца, а што зразумець і прыняць? – рэж. Наталля Локіць
🎭”Есць вялікія, акадэмічныя і заслужаныя тэатры… Але мала дзе праўда гучыць так праўдзіва, так пранізліва, як тут, у выкананні дзяцей у Купалінцы” – аўтар С. Кавалёў
🎭”Як у часы шэкспіраўскага тэатру – практычна без дэкарацый, мінімум касцюмаў, паміж гледачамі і акторамі няма ніякага бар’еру, эмацыйны абмен максімальна інтэнсіўны. Трэба адзначыць і выдатны вакал у пастаноўцы” – З. Пазняк
Калі і дзе:
25 лютага
Nankiera, 17a
16:00