Публікуем расклад набажэнстваў у беларускіх супольнасцях Польшчы на ўрачыстасць Усіх Святых (1 лістапада) і ўспамін усіх памерлых вернікаў (2 лістапада).
Варшава – пл. Трох Крыжоў
1 лістапада – Св. Імшы а 11:30 і 18:00.
2 лістапада – Св. Імшы а 11:30 і 18:00.
Пасля Імшы а 11:30 імпрэза: выступы, спевы, успаміны. Пасля імпрэзы (прыблізна а 13-й) – паездка на Паванзкоўскія могілкі. Беларусы, якія не змогуць прыехаць на Імшу, збіраюцца побач з уваходам на Паванзкоўскія могілкі каля 14-й гадзіны. Экскурсію па могілках правядуць сябры “Беларускай Нацыянальнай Памяці”.
Выпамінкі: падчас кожнай Імшы 1 і 2 лістапада, запіс асабіста ў святара або па спасылцы.
Варшава – Брудна
2 лістапада – Св. Імша а 10:30. Пасля Імшы запрашаем адведаць магілу Чэслава Сенюха — аўтара адзінага перакладу “Новай зямлі” на польскую мову.
Выпамінкі: падчас Імшы 2 лістапада, запіс асабіста ў святара або па спасылцы.
Кракаў
1 лістапада – Святая Імша а 15:30.
2 лістапада – Святая Імша ў інтэнцыі памерлых — а 15:30. Імёны памерлых, за якіх будзе целебравацца гэтая Імша, трэба перадаць у сакрыстыю перад пачаткам набажэнства.
Адразу пасля Імшы разам накіруемся на Cmentarz Rakowicki (ад прыпынку Radio Kraków да Cmentarz Rakowicki Zachód, аўтобусы № 139, 169, 199), каб памаліцца таксама за пахаваных там беларусаў і святароў, якія служылі ў Беларусі. Пачатак супольнай малітвы — а 17:00. Сустрэча адразу за капліцай (Kaplica Zmartwychwstania Pańskiego). З сабой мець свечкі або лампадкі.
Люблін
2 лістапада – Св. Імша а 14:00.
Лодзь
1 лістапада – Св. Імша а 12.00 у касцёле Ogrodowa 22. Просім падрыхтаваць спісы вашых памерлых і, калі ласка, перадаць іх ксяндзу Зміцеру перад Імшой у СУБОТУ. Традыцыйна спіс перадаецца разам з ахвярай.
2 лістапада – Св. Імша а 13.00 у вялікай капліцы на каталіцкіх могілках па вул. Ogrodowej 39.
Уроцлаў
2 лістапада – супольная малітва на могілках. А 15:00 сустрэча перад уваходам на cmentarz Osobowicki. Экскурсію правядзе Таццяна Гайдук. Рэгістрацыя па спасылцы
Беласток
1 лістапада – Св. Імша а 13:00.
2 лістапада – Св. Імша а 14:00. Пасля Імшы будуць выпамінкі памерлых і Ружанец.
Гданьск
2 лістапада – Св. Імша а 14:30. Запіс на выпамінкі адбудзецца перад імшой. Імёны і прозвішчы вашых спачылых продкаў можна прынесці ў закрыстыю занатаванымі або выдрукаванымі на картцы. Ахвяраванні за малітву складваюцца таксама на месцы.
Пасля Імшы пойдзем з ксяндзом Пятром да Гарнізонных могілак (Гданьск), дзе пахаваны выдатны беларускі дзеяч, пратэстанцкі пастыр, перакладчык Новага Запавету на беларускую мову – Лукаш Дзекуць-Малей.
Познань
2 лістапада – Св. Імша а 12:30. Спісы за памерлых блізкіх можна перадаць святару перад Святой Імшой ці выслаць на электронную пошту grzegorz.dobroczynski@jezuici.pl
З 1 па 8 лістапада можна атрымаць поўны адпуст і ахвяраваць яго за памерлых. Для гэтага трэба быць у стане асвячальнай ласкі, адрачыцца ад прывязанасці да ўсялякага граху, прыняць Святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца і пабожна наведаць могілкі.