15 траўня прадстаўнікі Рады беларусаў-каталікоў Варшавы разам са сваімі душпастырамі сустрэліся з кардыналам Казімірам Нычам.
Мы абмеркавалі мінулы год дзейнасці нашага душпастырства ў Варшаве, выклікі і бягучыя пытанні. Адна з тэмаў, якія падымаліся, – гэта вызначэнне кананічнага статусу для нашай супольнасці і юрыдычнае афармленне нашага душпастырства. Кардынал запэўніў, што дапаможа і вырашыць гэтыя пытанні.
Ад імя беларусаў Варшавы прадстаўнікі Рады і душпастыры падзякавалі за клопат, а таксама перадавалі ад усіх прывітанне.