человечки 2

Супольнасць беларусаў-каталікоў Познані лічыцца самай маладой. Першая Святая Імша адбылася 23 студзеня 2023 года года пасля доўгіх перамоваў з мясцовым біскупам. Тады ксёндз Адам Врубель MSF цэлебраваў Літургіі ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі з Ля-Салета прыкладна раз на месяц. 

Напрыканцы верасня арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі прызначыў беларускага святара Валерыя Даўгуля душпастырам мясцовай супольнасці. І ўжо ад кастрычніка Святыя Імшы стала адбываюцца штонядзелю і ў вялікія ўрачыстасці ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. 

У 2024 душпастырства зноў чакалі змены – ад кастрычніка Святыя Імшы цэлебруе ксёндз Гжэгож Дабрачыньскі SJ, езуіт. Для таго, каб несці паслугу супольнасці, святар распачаў навуку беларускай мовы.

У супольнасці адбываюцца дні засяроджання і рэкалекцыі, а сустрэчы пасля Імшы за кавай заўсёды маюць актуальную для разважанняў тэму.

человечки 1

Святыя Імшы

Нядзеля  12:30

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і
Маці Божай Суцяшальніцы, Szewska 18

Уваход у капліцу злева ля цэнтральнага алтара

Наш душпастыр

Кс. Гжэгож Дабрачыньскі SJ +48 573 482 740

Нашыя сацсеткі

Kosciol_poznan
Ryba

“Досвед і справа” – над такой тэмай прапаноўваюць паразважаць арганізатары трэцяга З’езду беларусаў замежжа, што адбудзецца 9-11 мая ў Гданьску.

У нядзелю 23 лютага ў касцёле айцоў-езуітаў (Szewska 18) пройдзе адмысловая Святая Імша ў інтэнцыі міру.

Душпастырства беларусаў Варшавы распачало запіс на “Спеўны ўікенд“, што пройдзе 15-16 сакавіка пры парафіі св. Фаўстыны.

Ніжэй публікуем расклад святочных Імшаў на Божае Нараджэнне ў Варшаве, Гданьску, Кракаве, Беластоку, Познані, Уроцлаве і Лодзі.

14 – 15 снежня ў супольнасці беларусаў Познані адбыліся адвэнтавыя рэкалекцыйныя сустрэчы на тэму “Трыумф і радасць за дзень да катастрофы”. Праводзіў рэкалекцыі ксёндз

14-15 снежня ў Познані кс. Вячаслаў Барок правядзе рэкалекцыі “Трыумф і радасць за дзень да катастрофы”.