Menu
Душпастырства Беларусаў Познані
Супольнасць беларусаў-каталікоў Познані лічыцца самай маладой. Першая Святая Імша адбылася 23 студзеня 2023 года года пасля доўгіх перамоваў з мясцовым біскупам. Тады ксёндз Адам Врубель MSF цэлебраваў Літургіі ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі з Ля-Салета прыкладна раз на месяц.
Напрыканцы верасня арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі прызначыў беларускага святара Валерыя Даўгуля душпастырам мясцовай супольнасці. І ўжо ад кастрычніка Святыя Імшы стала адбываюцца штонядзелю і ў вялікія ўрачыстасці ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
У супольнасці адбываюцца дні засяроджання і рэкалекцыі, а сустрэчы пасля Імшы за кавай заўсёды маюць актуальную для разважанняў тэму.
Святыя Імшы
Раз на месяц 12:30
Касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, ul. Bohaterów II wojny światowej 88
Дольны касцёл
Наш душпастыр
- Кс. Валеры Даўгуль +48 726 894 004
- Кс. Адам Врубель MSF +48 573 128 658