У днях 24-31 ліпеня адбылася першая пілігрымка беларусаў замежжа. За 7 дзён удзельнікі пераадолелі шлях у 210 км і прайшлі з Варшавы да Кастамлотаў, молячыся аб супакоі сярод нас, у Беларусі і Украіне, Еўропе і свеце.
На шляху пілігрымам сустракаліся людзі, якія адчынялі для іх свае дамы, дзяліліся з імі тым, што маюць, слухалі пра Беларусь і беларусаў і складалі свае інтэнцыі. А ў саміх удзельнікаў за час дарогі было шмат малітвы, размоваў, спеваў і супольнага часу. На заканчэнне пілігрымкі ў Санктуарыі Маці Божай у Кодыні адбыўся канцэрт беларускага гурта Znak Stop.
Арганізатары і ўдзельнікі дзякуюць усім за ахвяраванні, за дапамогу і за малітву падчас шляху. Па спасылцы размешчана фінансавая справаздача, а ў сацыяльных сетках пілігрымкі – больш здымкаў.
Першая пілігрымка адбылася! Дзякуем Богу за нашую супольнасць і за гэты час.