9 чэрвеня адбыўся дэбют у новага члена нашай суполкі – Ганны Хаткевіч. Ганна скончыла 1 клас музычнага ліцэю па класе аргана ў Познаньскай агульнаадукацыйнай музычнай школе імя Мечыслава Карловіча
Неяк выпадкова Ганна даведалася, што нашай суполцы патрэбны арганіст. “Гэта будзе добрая практыка для мяне і магчымасць развіцця ў прафесіі“, – сказала дзяўчына, вырашыўшы сесці за арган.
Пакуль што гэта першыя спробы, якія неабходна ўдасканальваць і падтрымліваць. Але любая дарога пачынаецца з першага кроку. А калі бярэш з сабою Пана Бога, то шлях будзе адолець лягчэй. Молімся за нашу арганістку Ганначку, каб добры Бог адарыў патрэбнымі ласкамі і дапамог развіццю яе талентаў на карысць людзей.