У чацвер, 25.08.2022, адбылося першае паседжанне Рады супольнасці беларусаў каталікоў Варшавы
Падчас сустрэчы быў абмеркаваны шэраг ініцыятыў і планаў. Былі прыняты рашэнні па арганізацыі св. Імшаў і катэхэзы для дзяцей, св. Імшаў у буднія дні, ружанцовай малітве перад св. Імшой у нядзелю, вядзенню сацыяльных сетак супольнасці.
Прынятыя ініцыятывы і змены пачнуць дзейнічаць з верасня 2022 г. Пра іх будзе аб’яўлена падчас св. Імшаў у нядзелю і ў нашых сацыяльных сетках.
Наступнае паседжанне Рады адбудзецца 21.09.2022 (серада). Запрашаем усіх ахвотных.