Парафіяльныя аб’явы | 21.03.2022

by Арцём

✅ У гэтую пятніцу, 25-га сакавіка, папа Францішак і ўсе біскупы свету прысвецяць Расію і Украіну Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Мы далучаемся да гэтага акту. Расклад:

17.00 – пачатак малітвы
17.15 – Крыжовы Шлях
18.00 – св. Імша за Айчыну з нагоды Дня Волі і абвяшчэння БНР. Падзякуем Богу за Беларусь, за наш народ і папросім блаславення для беларусаў у гэты складаны час.

Падчас малітвы з намі будзе спяваць гурт Знак Стоп.
Запрашаем. Гэта важная справа, у гэты дзень увесь свет будзе маліцца і прысвячаць Расію і Украіну Беззаганнай.

✅ У наступную нядзелю ў 17.00 традыцыйная адарыцыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля малітвы св. Імша а 18-й. Таксама св. Імша ў 11.00

✅ Нагадваем, што 2-га красавіка плануецца дзень засяроджання для ўсіх ахвотных. Сустрэча зойме цэлы дзень — з 10.00 да 18.00. Будзе супольная малітва, разважанне над Словам, канферэнцыі. Заплануйце гэты дзень. Гэта выдатная магчымасць для духоўнага штурму ў Вялікім Посце.

✅ Плануюцца велікапосныя парафіяльныя рэкалекцыі. Усё яшчэ вырашаюцца тэхнічныя пытанні. На гэтым тыдні будуць ужо дакладныя навіны.

✅ Катэхэза і Крыжовы Шлях анлайн з кс. Яўгенам традыцыйна ў панядзелак і суботу. Спасылкі у нашых сацыяльных сетках.

✅Вялікі дзякуй за супольны Крыжовы Шлях на мінулым тыдні. Нас было шмат і малітва, падаецца, была прыгожай і годнай.

 

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы