Моладзевая пілігрымка ў Непакалянаў

by -

У суботу моладзь з кс. Яўгенам зладзілі пілігрымку ў Непакалянаў.

Мястэчка побач з Варшавай знакамітае ў першую чаргу з таго, што там служыў святы Максіміліян Кольбэ. А яшчэ там знаходзіцца адна з 12 сусветных капліц, дзе бесперапынна трывае адарацыя аб супакоі ў свеце.

У капліцы св. Максіміліяна, дзе ён сам некалі маліўся, адбылася Святая Імша. Пазней моладзь наведала санктуарый і музеі на тэрыторыі комплекса. З найбольш цікавага былі пакоі, дзе жыў святы, прыяжджаючы ў Непакалянаў, і якія наведвалі вядомыя людзі: Ян Павел ІІ, Маці Тэрэза, кардынал Ёзаф Рацынгер (будучы Папа Бенедыкт XVI). На заканчэнне ўсе пайшлі на францішканскія могілкі, дзе памаліліся за спачываючых там законнікаў, асабліва з Беларусі.

Дзень прайшоў цікава і весела! Спадзяемся, што такіх пілігрымак будзе больш!

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы