человечки 2

Беларусы пачалі збірацца ў кастрычніку 2022 года дзякуючы намаганням кс. Андрэя Вашчука SDS, які на працягу 10 гадоў нёс паслугу ў парафіях Беларусі, Украіны і Польшчы. Ён знайшоў месца і сабраў першыя Імшы. Вельмі хутка яго замяніў кс. Ежы Вільк SCJ, які каля 20 гадоў свайго святарства прысвяціў Беларусі. 

На працягу года супольнасць змяніла касцёл, а праз пэўны момант нават не мела Імшаў, бо абодва святары змянілі месцы служэння.

У кастрычніку 2023 года мітрапаліт Кракаўскі даў дазвол несці душпастырскую паслугу ксяндзу Юрыю Рашатко. З таго моманту Святыя Імшы цэлебруюцца ў новым месцы – у парафіі святога Стэфана, і акрамя нядзель яшчэ ў вялікія ўрачыстасці. 

У супольнасці ладзяцца канцэрты парафіяльнага хору і запрошаных гасцей, рэкалекцыі, адбываюцца біблійныя сустрэчы, катэхезы і пілігрымкі. 

человечки 1

Святыя Імшы

Нядзеля і Урачыстасці 15:30

Касцёл св. Стэфана, Sienkiewicza 19

Галоўны ўваход

Нашыя душпастыры

Ксёндз Юры Рашатко — 
+48 576 258 758

Нашыя сацсеткі

krakow-kostiol (1)
Ryba

У суботу 15 ліпеня беларуская каталіцкая супольнасць Кракава (Польшча) здзейсніла пілігрымку ў Чэнстахову.

Публікуем фінансавую справаздачу па выніках ІІ З’езду беларусаў замежжа. У мерапрыемстве, што адбылося 24-26 мая, узяло ўдзел 70 чалавек. На арганізацыю было ахвяравана 12.370,

Публікуем словы падзякі, скіраваныя да нас арганізатарам ІІ З’езду беларусаў-каталікоў замежжа кс. Юрыем Рашатко:

На II з’ездзе беларусаў-католікаў замежжа, які адбыўся 24-26 мая ў Кракаве, было каля 70 асобаў!

9 мая пілігрымы з парафіі Святой Тройцы на Залатой Горцы ў Мінску наведалі Кракаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ (17.03.2024 г.— 01.04.2024 г.):