22 лістапада Касцёл успамінае святую Цэцылію – панну і мучаніцу, апякунку касцёльнай музыкі і спеваў, а таксама музыкантаў і спевакоў. З гэтай нагоды Беларускі Хор Святой Цэцыліі запрашае на канцэрт.
У праграме Missa Gaudete і шматлікія спевы на лацінскай і беларускай мовах. Пачатак а 16:30 у касцёле св. Стэфана (Sienkiewicza 19). Перад канцэртам – а 15:30 – адбудзецца св. Імша на беларускай мове.