человечки 2

Беларусы пачалі збірацца ў кастрычніку 2022 года дзякуючы намаганням кс. Андрэя Вашчука SDS, які на працягу 10 гадоў нёс паслугу ў парафіях Беларусі, Украіны і Польшчы. Ён знайшоў месца і сабраў першыя Імшы. Вельмі хутка яго замяніў кс. Ежы Вільк SCJ, які каля 20 гадоў свайго святарства прысвяціў Беларусі. 

На працягу года супольнасць змяніла касцёл, а праз пэўны момант нават не мела Імшаў, бо абодва святары змянілі месцы служэння.

У кастрычніку 2023 года мітрапаліт Кракаўскі даў дазвол несці душпастырскую паслугу ксяндзу Юрыю Рашатко. З таго моманту Святыя Імшы цэлебруюцца ў новым месцы – у парафіі святога Стэфана, і акрамя нядзель яшчэ ў вялікія ўрачыстасці. 

У супольнасці ладзяцца канцэрты парафіяльнага хору і запрошаных гасцей, рэкалекцыі, адбываюцца біблійныя сустрэчы, катэхезы і пілігрымкі. 

человечки 1

Святыя Імшы

Нядзеля і Урачыстасці 15:30

Касцёл св. Стэфана, Sienkiewicza 19

Галоўны ўваход

Нашыя душпастыры

Ксёндз Юры Рашатко — 
+48 576 258 758

Нашыя сацсеткі

krakow-kostiol (1)
Ryba

З 20 па 22 снежня пройдуць трохдзённыя адвэнтавыя рэкалекцыі (духоўныя практыкаванні). Праводзіць іх будзе айцец Сяргей Ганчароў CSsR, грэкакаталіцкі святар, які служыць у Кракаве.

6-7 снежня пад кіраўніцтвам кс. Юрыя Санько і кс. Кірыла Бардонава Кракаў наведалі пілігрымы з парафіі Найсвяцейшай Троіцы (святога Роха) у Мінску.

Ніжэй публікуем расклад адвэнтавых рэкалекцый у беларускіх супольнасцях Польшчы.

22 лістапада Касцёл успамінае святую Цэцылію – панну і мучаніцу, апякунку касцёльнай музыкі і спеваў, а таксама музыкантаў і спевакоў. З гэтай нагоды Беларускі

З нагоды ўрачыстасці Усіх Святых і ўспаміну Усіх памерлых вернікаў пройдуць адмысловыя набажэнствы. Ніжэй пададзены расклад

Акрамя Св. Імшаў 1, 2 і 3 лістапада ў душпастырстве запланаваныя нешпары за памерлых, выпамінкі і супольнае наведванне могілкаў.